Стывен Тайлер пакінуў Aerosmith

Нязменны вакаліст Aerosmith Стывен Тайлер пакінуў калектыў. Пра гэта газеце Las Vegas Sun заявіў сола-гітарыст амерыканскай рок-каманды Джо Пэры. Апошні канцэрт Aerosmith адбыўся 1 лістапада ў Абу-Дабі ў межах фінальнай гонкі Формулы-1 2009 года, і з таго часу 61-гадовы спявак перастаў выходзіць на сувязь са сваімі калегамі.

Па словах Пэры, пра намер Тайлера сысці з гурта ён даведаўся з інтэрнэту. Нягледзячы на сітуацыю, музыка спадзяецца, што гурт будзе існаваць, з Тайлерам ці без яго.

Як дадае New Musical Express, раней рытм-гітарыст Aerosmith Брэд Уітфард заявіў у інтэрв'ю часопісу Classic Rock, што ўдзельнікі гурта разглядаюць магчымасць замяніць Стывена Тайлера іншым вакалістам.

Праблемы ў камандзе пачаліся летась, калі Aerosmith прыйшлося адмяніць гастрольнае турнэ з-за траўмы Стывена Тайлера на канцэрце ў Паўднёвай Дакоце. Нядаўна вакаліст заявіў, што бліжэйшыя месяцы плануе прысвяціць сольнай творчасці, нягледзячы на тое, што Aerosmith збіраліся аднавіць працу над новым альбомам.

Фота: www.talks.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі