"Стыляги" узялі гран-пры ў ААЭ

Фільм расійскага кінарэжысёра Валерыя Тадароўскага “Стылягі”, у якім сыграла шмат беларусаў, арымаў галоўны прыз 3-га Бліжнеўсходняга міжнароднага кінафестывалю ў Абу-Дабі (ААЭ). “Стылягі” прызнаныя лепшай карцінай ў катэгорыі поўнаметражных фільмаў, і атрымалі галоўны прыз фестывалю – Чорную жамчужыну і 100 тысяч долараў.

Адзначым, што ў красавіку “Стылягі” атрымалі прэстыжную кінематаграфічную прэмію “Ніка” за лепшы фільм. Апроч таго, стужка Тадароўскага адзначана ўзнагародамі MTV Russia Movie Awards: за лепшы пацалунак –Мэлс(Антон Шагін) і Польза(Аксана Акіньшына), таксама за лепшы саўндтрэк і за лепшага злодзея.

Фота: www.film.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі