Стваральнікі “Кунг-Фу Панда" абразілі кітайскі народ

Кітайскі мастак Чжао Бандзі падаў у суд на Dreamworks і Paramount Pictures за абразлівыя выявы персанажаў у мультфільме “Кунг-Фу Панда". Яго абурылі вочы галоўнага героя і тое, што бацькам панды ў фільме з'яўляецца качка, паведамляе штодзённая газета 15 хвілін. Цікава, што мастак не жадае грошай, а патрабуе выбачэнняў ад прадзюсараў фільма.

Чжао лічыць, што ў Dreamworks і Paramount Pictures былі таемныя матывы зрабіць вочы панды зялёнымі, што на мове аніматараў азначае штосьці злое.

Мастак растлумачыў гэта тым, што "калі яны вывучалі маляванне, то проста не могуць не ведаць, што мастакі ніколі не выкарыстаюць зялёны колер, каб паказаць добрага персанажа".

Другая прычына незадаволенасці Чжао Бандзі - тое, што бацькам панды Па з'яўляецца качка. Так, паводле меркавання Бандзі, аніматары абразілі ўвесь кітайскі народ, знак якога - панда. Прытрымліваючыся гэтай логіцы, мастак асцерагаецца, што "ужо праз некалькі год маладыя пакаленні кітайцаў будуць лічыць Дональда Дака адным з сваіх продкаў".

Фота: www.kungfupandatrailer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі