Студэнты ЕГУ будуць назіральнікамі на выбарах літоўскага прэзідэнта

Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый возьмуць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Літвы, якія адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю. Цяпер яны праходзяць курс спецыяльнай падрыхтоўкі, арганізаваны ЕГУ сумесна са Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам і Домам правоў чалавека ў Вільні.
“Журналіст, а ў ЕГУ я вывучаю менавіта журналістыку, павінен мець нейкую “спецыялізацыю”, — тлумачыць свой удзел будучая назіральніца Надзея Кудраўцава. — У маім выпадку такой, хутчэй за ўсё, будзе ці палітыка, ці эканоміка, і таму мне важна зразумець, як павінны прэзідэнцкія выбары сапраўды павінны адбывацца”.

За пост прэзідэнта Літвы гэтым разам змагаюцца ажно сем кандыдатаў. Гэта еўракамісар Дале Грыбаўскайтэ, прадстаўнік Працоўнай партыі Ларэта Граўжынене, дэпутат ад партыі “Парадак і справядлівасць” Валянцінас Мазуроніс, лідэр літоўскіх сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус, старшыня Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмар Тамашэўскі, адстаўны брыгадны генерал Чэславас Язерскас і ганаровы старшыня сялян-народнікаў, экс-прэм’ер Літвы Казімір Прускене.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі