The Strokes разжывуцца новым альбомам

Назва пласцінкі пакуль не паведамляецца, рэліз жа яе чакаецца ў сакавіку.


Па словах басіста каманды Мікалая Фрэйчара, новы альбом з'яўляецца сіквэлам дыску “First Impressions of Earth” 2006 года, і па гуку ён будзе моцна нагадваць першыя два альбомы гурта. Доўгі перапынак у дзейнасці каманды прыкметна адбіўся на працэсе стварэння новага альбома. Фрэйчар кажа, што працэс напісання матэрыялу быў спачатку вельмі “дзіўным”.


Нагадаем, што падчас “адпачынку” усе ўдзельнікі гурта альбо выдалі па сольным альбоме, альбо паўдзельнічалі ў запісе пласцінак іншых каманд. Сёлета The Strokes правялі серыю канцэртаў, але не выконвалі на іх ніякіх новых песень. Як растлумачыў Фрэйчар, яны не хацелі, каб у эпоху інтэрнэту іх новы матэрыял з’явіўся дзе-небудзь “у дрэннай якасці”.

Фота: www.celebritywonder.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі