The Strokes прэзентавалі новы альбом онлайн

Кампазіцыі з пласцінкі "Angles" можна паслухаць на сайце каманды Thestrokes.com.

Афіцыйна альбом выйдзе 21 сакавіка.

"Angles" – гэта чацвёртая пласцінка The Strokes. Музыкі прызналіся, што працэс запісу быў далёка не лёгкім, а гітарыст Нік Валенсі увогуле сказаў, што гэта было жудасна, піша NME.

Разам з тым у інтэрв’ю выданню Shortlist музыкі заявілі, што гэта пласцінка можа аказацца не апошнім іх рэлізам у гэтым годзе. Нік Валенсі кажа, што па-за межамі альбома ў іх засталося яшчэ шмат матэрыялу.

“Калі б вырашаў я, мы б запісалі яшчэ адзін альбом да канца года”, - запэўнівае гітарыст.

А вось вакаліст Джуліан Касабланкас не так аптымістычна ставіцца да перспектывы запісу яшчэ аднаго дыска ў гэтым годзе: “Я не хачу пачынаць працу над пятым альбомам, пакуль не скончаны чацвёрты”, кажа музыка. Аднак дадае, што гурт возьмецца за працу так хутка, як гэта будзе магчыма.

Фота з myspace

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі