Strokes: новы альбом - у наступным годзе

Амерыканскія рокеры The Strokes, якіх пераследуюць уласныя амбіцыі і перасцярога забыцця, клятвенна абяцаюць прадставіць свой новы альбом не пазней за 2009 год. Па словах гітарыста гурта Альберта Хэманда мал., музыкі лічаць, што ў публікі кароткая памяць, і калі стала не нагадваць пра сябе – каманду вельмі хутка могуць «пахаваць».

«Цяпер на сцэне вельмі шмат гуртоў і выканаўцаў, - кажа музыка. – Трэба стала свяціцца, каб пра цябе не забыліся, каб увага публікі не пераключылася на кагосьці іншага. Нагадваць пра сябе скандаламі – не наш профіль, мы аддаём перавагу рабіць гэта з дапамогай музыкі. І калі мы не выпусцім новы альбом хоць бы да канца 2009-га, людзі могуць падумаць, што нас ужо няма».

«Цяпер у нас ёсць такі-сякі новы матэрыял, але больш пэўна я сказаць пакуль нічога не магу, - прызнаецца Альберт. – Але тое, што новы дыск выйдзе ўжо ў наступным годзе – гэта сто адсоткаў!».

Нагадаем, што папярэдняя пласцінка The Strokes «First Impressions Of Earth» - трэцяя ў дыскаграфіі гурта - датуецца 2006-м годам.

Фота: www.nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі