The Strokes адклалі выхад альбома

Нью-ёркскі гурт The Strokes адкладае выпуск альбома.
Не гледзячы на тое, што ў лютым барабаншчык гурта паведамляў, што яны плануюць выпусціць дыск у верасні, фронтмэн Джуліан Касабланкас заявіў нядаўна зусім іншае.

У інтэрв'ю брытанскаму выданню “Clash” вакаліст распавёў, што рэліз чацвёртага студыйнага альбома прызначаны толькі на студзень 2011 году.

Ёсць верагоднасць, што падчас летніх выступаў The Strokes прадставяць публіцы новыя песні. Але, па словах Касабланкаса, гэта залежыць толькі ад настрою музыкаў.
Летам ў The Strokes запланавана некалькі выступаў, якія стануць першымі для гурта за апошнія чатыры гады.

Тым часам вакаліст The Strokes працягвае калясіць па свеце з прэзентацыяй сольнага альбома “Phrazes for the Young”. І гэтым летам ён плануе выступіць на Glastonbury, T in the Park, Oxegen і іншых буйных фэстах.

Фота:trueendeavorsblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі