Стоўнхэндж падрыхтуюць да Алімпіяды-2012

Урад Вялікабрытаніі прапанаваў праект па якасным паляпшэнні турыстычнай інфраструктуры Стоўнхэнджа да Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Лондане ў 2012 годзе. Каля адной з самых папулярных славутасцяў пабудуюць часовы турыстычны цэнтр і ўдвая пашыраць паркоўку. Як піша The Guardian, гэтыя меры абыдуцца ў 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (39 мільёнаў долараў).

Часовы турыстычны цэнтр будзе разлічаны на 20 гадоў працы. Раней меркавалася, што ў Стоўнхэнджа будзе ўласны вялікі сталы турыстычны цэнтр, але яго праект коштам у 57 мільёнаў фунтаў быў пахаваны ў 2007 годзе, калі ўрад з-за вялікай цаны адмовіўся будаваць у раёне Стоўнхэнджа тунель.

Кансультацыі па праекце цэнтра працягнуцца да кастрычніка 2008 года. Калі план будзе адобраны, то да лета 2009-га ў фондзе Нацыянальнай спадчыны, які адказвае за Стоўнхэндж, павінен з'явіцца дазвол на будаўніцтва, самі працы мяркуецца пачаць у 2010-м і завяршыць напярэдадні адкрыцця Алімпіяды.

Аглядальнік The Guardian адзначае, што ўсе папярэднія праекты турыстычнага добраўпарадкавання Стоўнхэнджа былі адхіленыя альбо ўрадам, альбо мясцовымі ўладамі.

Фота: www.vob.caravan.ru