Stone Roses ніколі не ўз'яднаюцца

Былы вакаліст брытанскага гурта Stone Roses Ен Браўн выключыў магчымасць уз'яднання свайго калектыву. Паводле паведамленняў InterMedia, сольная кар'ера 44-гадовага спевака зараз настолькі паспяховая, што яму не патрэбныя сумы, якія яму прапануюць за ўз'яднальны тур са Stone Roses.

Як сказаў сам Ен Браун, зараз ён "прасоўвае свой пяты сольны альбом "The World Is Yours" і заняты толькі гэтым. Да таго ж, ёсць прапановы пайграць сольна ў пятнаццаці краінах.

Зразумела, што шмат людзей жадала б, каб Roses уз'ядналіся”, але апошнія гадоў дзесяць ў музыка пра гэта не думаў. Ён дадаў, што яму “ўжо прапаноўвалі шмат грошай, але безвынікова.

Маўляў, ён ведае, “думкі прамоўтэраў, што ў кожнага музыкі ёсць свой кошт, але Ен Браўн не прадаецца".

Фота: www.sisterray.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі