Stereophonics б'юць рэкорды ў чартах

Уэльскія рокеры Stereophonics паставілі чарговы рэкорд: іх новы альбом "Pull The Pin" узляцеў на вяршыню брытанскага чарта.
Новы дыск стаў пятым запар альбомам, які ўзначаліў хіт-парад у першы ж тыдзень пасля выхаду. Калі ўлічваць, што "Pull The Pin" – шосты студыйны рэліз у дыскаграфіі Кэлі Джонса і кампаніі, то важнасць дасягнення ўзрастае ў некалькі разоў. Адзначыцца на першым радку альбомнага рэйтынгу краіны не давялося толькі дэбютнаму "Word Gets Around" (1997) - хоць у Топ-10 ён таксама патрапіў.

Цікава, што з сінгламі ў Stereophonics сітуацыя цалкам супрацлеглая: за ўсю 15-гадовую кар'еру гурта толькі адзін сінгл - "Dakota" з папярэдняга альбома "Language. Sex. Violence. Other?" (2005 года) – здолеў прабіцца на вяршыню чарта. Таксама ён стаў "нумарам першым" і ў афіцыйным Інтэрнэт-рэйтынгу.

Для поўнага шчасця славутаму трыо не дастае першага месца сярод DVD-рэлізаў. Але разам з выхадам у канцы гэтага года канцэртнага DVD "Rewind This Years", можа быць, і гэты прабел у чартовых дасягненняў гурта будзе запоўнены.

Фота: www.smh.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі