Step Hall: the Show павінна пачацца!

Віншуем, Ірку Снапкову. Яе азначэнне паказалася Еўрарадыё самым вобразным, таму мы і вырашылі аддаць запрашальнік ёй. Пабачымся на канцэрце!

Умовы конкурса:

Меламаны з матуліным малаком усмоктваюць, што “блюз ― гэта калі добраму чалавеку дрэнна”, а “папса ― гэта калі дрэннаму чалавеку добра”. А вось з іншымі музычнымі напрамкамі ўсё нашмат складаней… Напрыклад, ці можаш ты ў двух словах патлумачыць Еўрарадыё, што такое фанк?


Мы ведаем дакладна, што гурт Step Hall можа не толькі патлумачыць, але і паказаць, ды яшчэ як! І прэзентацыю дэбютнага альбома “the Show” ні за што не прапусцім, і табе раім не прапусціць. Гарачы і тэмпераментны беларускі фанк забуяе 13 сакавіка ў клубе “Гудвін”.


Каб атрымаць бясплатны запрашальнік на дзве асобы на тое самае the Show, паспрабуй прыдумаць самае нетрывіяльнае азначэнне фанка. Свае варыянты дасылай каментарамі да гэтага запісу да 14:00 12 сакавіка. Вынікі падвядзём на сайце ў 16:00.

--> --> --> --> -->

--> --> --> --> -->

--> --> --> --> -->

--> --> --> --> -->

--> --> --> --> -->

--> --> --> --> -->

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі