Статкевіч спыніў галадоўку?
Сяброўка Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, Марына Адамовіч атрымала лісты ад палітыка: адзін ліст — поштай, а другі — ад следчага КДБ. Марына кажа, што змест лістоў даволі дзіўны і выклікае ў яе пэўныя сумневы наконт аўтарства Міколы Статкевіча, паведамляе "Народная воля".
У першым кароткім лісце кшталту цыдулкі адпраўнік піша, што вымушаны быў спыніць галадоўку 12 студзеня ўвечары.
"Я не ведаю, ці спыніў ён галадоўку ўвогуле, і ці сам Мікола пісаў гэты ліст. Бо, думаю, першае, што зрабіла б улада ў такім выпадку — дала б дазвол на спатканне з ім адваката, каб усе маглі ў гэтым пераканацца. Да таго ж, змест лістоў напісаны ва неўласцівай Міколу манеры. Я не ўпэўнена, што ліст пісаўся не пад дыктоўку, а, можа, ўвогуле не ён пісаў тыя лісты", - лічыць Адамовіч.
Нагадаем, адвакату экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Таццяне Станкевіч не даюць магчымасці сустрэцца са сваім падабаронным.