Старшыня Магілёўскага гарсавета падаў у адстаўку

23 снежня дэпутаты Магілёўскага гарсавета прынялі адстаўку старшыні Фёдара Міхеенкі. Яго таксама вывелі са складу дэпутацкага корпусу.

Як інфармуе БелаПАН, Міхеенка падаў у адстаўку на ўласнае жаданне. Ён патлумачыў прысутным дэпутатам, што гэта звязана з яго пераходам на працу "ў іншае ведамства".

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 22 снежня вызваліў 57-гадовага Пятра Рудніка ад пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама, на якой ён працаваў ад снежня 2008 года. Цяпер жа яму даручылі "падымаць" "Магілёўхімвалакно".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі