Старшыня Канстытуцыйнага суда прапануе судовую рэформу

Старшыня Канстытуцыйнага суда прапануе судовую рэформу

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч выступіў з ініцыятывай судовай рэформы, перадае БЕЛТА.

Ён прапанаваў замацаваць у Канстытуцыі канстытуцыйна-прававы статус Вярхоўнага суда, вызначыўшы яго найвышэйшым судовым органам па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных, эканамічных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. 

"Усталяваць таксама ў агульнай форме кампетэнцыю Вярхоўнага суда па ажыццяўленні нагляду (у вызначаным законам парадку) за дзейнасцю судоў агульнай юрысдыкцыі і права даваць тлумачэнні па пытаннях судовай практыкі", — агучыў свае прапановы Міклашэвіч.

Ён дадаў, што ў цяперашняй Канстытуцыі ў главе, якая вызначае прынцыпы правасуддзя, Вярхоўны суд нават не згадваецца. Таму Міклашэвіч лічыць неабходным унесці папраўкі ў Асноўны закон краіны, каб "умацаваць канстытуцыйны статус Вярхоўнага суда як вышэйшага органа судовай улады".

Нагадаем, што змены ў Канстытуцыі ў Беларусі магчымыя толькі праз рэферэндум. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі