Стан пацярпелага супрацоўніка “Брэстбытхіма” блізкі да здавальняючага

Стан пацярпелага супрацоўніка “Брэстбытхіма” блізкі да здавальняючага

Стан пацярпелага супрацоўніка “Брэстбытхіма” блізкі да здавальняючага. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на галоўнага лекара Брэсцкай цэнтральнай паліклінікі Сяргея Кляуса. Паводле яго словаў, пацыент удыхнуў пар неарганічных кіслотаў, таму хуткая адразу даставіла яго ў рэанімацыю цэнтральнай гарадской лякарні.

Цяпер праводзяцца лячэбныя і дыягнастычныя мерапрыемствы. Пацыент мае станоўчую дынаміку.

Інцыдэнт на прадпрыемстве “Брэстбытхім” здарыўся сёння каля 9.00 — адбылася разгерметызацыя ёмістасці з азотнай кіслатой. 63-гадовы слесар прадпрыемства пацярпеў. Яшчэ 46 чалавек былі эвакуяваныя выратавальнікамі.

На месцы інцыдэнту працуе Следчы камітэт. Паводле адной з версіяў, прычынай здарэння магло стаць парушэнне тэхналагічнага працэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі