"Спліны" едуць у Мінск!

25-га кастрычніка ў мінскім Палацы Спорту мае адбыцца вялікі сольны канцэрт расійскага гурта “Сплін”, падчас якога каманда прэзентуе свой новы альбом “Сигнал из Космоса”. “Спліны” не з’яўляліся ў Мінску тры гады, таму арганізатар канцэрта Віталь Супрановіч не выключае аншлагу:

Віталь Супрановіч: “ Справа ў тым, што гурта не было ў Мінску апошнія тры гады, і, натуральна, што гурт мае тут вялікае кола сваіх прыхільнікаў. Квіткі прадаюцца добра, і мы думаем, што нават будзе аншлаг”.

Па словах Віталя, райдэр гурта адпавядае яго статусу: тое, аб чым просяць музыкі, можна спакойна ажыццявіць. Ганарар гурта Супрановіч лічыць таксама цалкам адэкватным.

Нагадаем, зараз “Сплін” знаходзіцца ў канцэртным туры па гарадах Расіі і СНД, у межах якога адбываецца прэзентацыя новага альбома “Сигнал из Космоса”. Паглядзець кліп на песню “Вниз головой” з новага альбома можна тут:

Фота: www.splean.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі