Спіс палітвязняў павялічыўся на 15 імёнаў

Спіс палітвязняў павялічыўся на 15 імёнаў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек.

Гэта Максім Лебедзеў, Алег Аўдзеенка, Аляксандр Касценка, Дзяніс Коршун, Алена Жарына, Руслан Міхайлаў, Дзмітрый Шкалёнак, Сяргей Клютчэня, Андрэй Клютчэня, Іван Ібрагімаў, Уладзімір Дзёмчанка, Мікіта Скотнікаў, Вячаслаў Арэстаў, Алеся Курэйчык, Аляксандр Плюцінскі.

Усе яны асуджаныя або ўзятыя пад варту за ўдзел у вулічных акцыях — па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). 

На сёння статус палітвязняў у Беларусі маюць 1217 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі