Спілберг экранізуе комікс сына Стывена Кінга

Стывен Спілберг экранізуе комікс "Сям'я Лок і Ключ" ("Locke & Key") Джо Хіла, сына Стывена Кінга, паведамляе Variety.  Спілберг зніме заснаваны на графічным рамане серыял. Яго сцэнарыстам стане Джош Фрыдман, які раней супрацоўнічаў з рэжысёрам падчас працы над "Вайной сусветаў" у 2005 годзе. Таксама Фрыдман з'яўляецца аўтарам сцэнарыяў да стужкі "Чорная архідэя" і серыялу "Тэрмінатар: Хронікі Сары Конар".

Мяркуецца, што "Сям'я Лок і Ключ" будзе выходзіць у эфір на каналах тэлесетак Fox ці NBC. Адзначым, што Спілберг зараз заняты здымкамі тэлестужкі "Terra Nova", яшчэ аднаго навукова-фантастычнага серыяла для Fox. Яго прэм'ера адбудзецца ў 2011 годзе.

Комікс "Сям'я Лок і ключ" выдаецца з 2008 года. Яго назва - гэта гульня словаў: прозвішча галоўных герояў чытаецца так жа, як і англійскае слова "lock", гэта значыць "замок". Гаворка ў коміксе ідзе пра заяўленую ў назве сям'ю, якая пераязджае на новае месца жыхарства і сутыкаецца там са звышнатуральнымі з'явамі.

Фота: www2.gr.cl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі