Spice Girls зноў спрабуюць вярнуцца

Легендарны поп-праект, адзін з самых паспяховых гёлз-бэндаў свету Spice Girls плануе ўз'яднацца. Дзяўчаты плануюць запісаць альбом, выпусціць DVD і адправіцца ў вялікі тур. Як паведамляе The Daily Mirror, былыя ўдзельніцы поп-гурта ўжо сустрэліся за сяброўскай вячэрай, і абмеркавалі рэюніан.

Вакалісткі Мэлані Браўн, Эма Бантан, Мэлані Чысхолм і Джэры Холіўэл маюць аптымістычны настрой. А вось ці вернецца ў Spice Girls Вікторыя Бэкхэм - пакуль невядома.

Паведамляецца, што ў межах реюніана гурт плануе выданне альбома і гастрольную дзейнасць. Па прагнозах, рэалізоўваць гэтыя планы спявачкі пачнуць у канцы наступнага года.

Нагадаем, апошні паўнавартасны альбом Spice Girls "Forever" выйшаў у 2000 годзе. А ў 2007 поп-квінтэт вярнуўся на сцэну з кампіляцыяй лепшых песень "Greatest Hits" і камбэк-сінглам "Headlines (Friendship Never Ends)".

Тады ж дзяўчыны далі 47 канцэртаў у 5 краінах. Усе квіткі на першы канцэрт таго тура, лонданскае шоў пад назвай "Вяртанне Spice Girls", былі прададзены за 38 секунд.

Паводле: siteua.org
Фота: blogs.seattleweekly.com, twinkleboi.com, abc.net.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі