Spice Girls вяртаюцца!

Брытанская спявачка Мэл Бі пацвердзіла інфармацыю пра ўз’яднанне гурта Spice Girls, аб якім ішла гаворка ў сярэдзіне верасня. Як паведамляе BANG Showbiz, 34-гадовая поп-спявачка сказала, што ўсе ўдзельніцы квінтэта ўжо працуюць над гэтым.

“Вядома, мы збіраемся ўз’яднацца, аднак я не хачу шмат распавядаць, каб не сапсаваць добры сюрпрыз. Так, гэта будзе дзівоснае вяртанне. Самі ўбачыце”, — распавяла Мелані Браўн.

Па некаторых дадзеных, Spice Girls плануюць даць адзін канцэрт падчас адкрыцця Чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы летам наступнага года. Таксама з’явіліся чуткі, што Вікторыя Бэкхэм не зможа ўдзельнічаць, і гурт Spice Girls выступіць як квартэт.

Нагадаем, што гурт Spice Girls з’явіўся ў 1994-м годзе, распаўся ў 2001-м і зноў ўз’яднаўся дзеля сусветнага тура 2007-2008-х гадах. Каманда запісала тры студыйныя альбомы “Spice” (1996), “Spiceworld” (1997) і “Forever” (2000).

Фота: muslib.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі