Soundgarden перавыдаюць першыя EP

Soundgarden збіраюцца перавыдаць два першыя мініальбомы — "Screaming Life" і "Fopp", што ўбачылі святло напрыканцы 1980-х. Перавыданні пласцінак зъявяцца у CD-фармаце, на вініле і ў лічбе. Яны будуць утрымліваць прынт пласціначнай версіі з чорна-белым фота гурта, якое дагэтуль з'яўлялася толькі на арыгінале.


Паводле Pitchfork, усе трэкі, што ўвойдуць у перавыданне, былі рэмайстраваныя прадзюсарам Джэкам Эндзіна, вядомым па працы з арыгінальным запісам дэбютніка Nirvana "Bleach”.

Паводле zvuki.ru
 

Фота: batzbatz.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі