Sonic Youth вярнуліся да каранёў

Амерыканскі гурт Sonic Youth распачаў працу над сваім чарговым студыйным альбомам. Паводле словаў гітарыста і вакаліста калектыву Тарстана Мура, у музыкаў ужо назапасілася дастаткова матэрыялу, і ў лістападзе гэтага года каманда плануе пачаць запіс у студыі.

Рэліз альбома будзе ажыццяўляцца на адным з незалежных лэйблаў, што, як лічыць Мур, з'яўляецца лагічным «вяртаннем да каранёў».

«Ёсць адзін лэйбл, з якім вядуцца актыўныя перамовы, аднак пакуль я не гатовы назваць яго, - кажа музыка. – Скажу толькі, што мы рады вярнуцца да «незалежнага» жыцця. Калі выдавалі нашыя папярэднія альбомы, мы змушаныя былі ісці на кампраміс, з-за патрабаванняў нашага рэкордынга. Зараз мы вяртаемся да тых часоў, калі ніхто не стаяў у нас над душой».

Нагадаем, што пасля выхаду у 2006-м годзе альбому «Rather Ripped» у Sonic Youth скончыўся кантракт з лэйблам Geffen, які належыць трансатлантычнай карпарацыі Universal. Музыкі пачалі супрацоўнічаць з Geffen у канцы 80-х і выдалі на ім 9 альбомаў.

Дадам, што выпуск паслядоўніка «Rather Ripped» запланаваны на студзень 2009-га году.

Фота: www.clashmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі