Sonic Youth стварылі бібліятэку

Гітарыст амерыканскага гурта Sonic Youth Тарсан Мур заснаваў прыватную выдавецкую кампанію пад назвай “Ecstatic Peace Library”.  У межах гэтага праекту музыка збіраецца выдаваць кнігі і мастацкія альбомы.
Першымі кліентамі “Ecstatic Peace Library” стануць амерыканскі мастак і музыка Рэйманд Пецібан, фатограф і кліпмэйкер Дэйв Маркі, а таксама калега Мура па гурце і адначасова яго жонка Кім Гордан.

Першая прадукцыя выдавецтва будзе прадстаўленая на пачатку наступнага года.
Нагадаем, што Тарсан Мур з’яўляецца таксама заснавальнікам незалежнага рэкардынгава лэйбла Ecstatic Peace, які выдае Аndrew WK, Be Your Own Pet і Magik Markers.

Фота: d-malysheff.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі