“Собирайтесь” разам з Naka!

У інтэрнет-рэліз увайшлі тры кампазіцыі: дзве новыя – “Собирайтесь” і “Всех забрали”, а таксама загалоўная песня апошняга паўнавартаснага альбома гурта “Пора”. Па словах фронтвумэн калектыву Насты Шпакоўскай, гурт не можа не звярнуць увагу на падзеі, якія ўскалыхнулі цывілізаваны свет, і прысвячае сваю міні-пласцінку ўсім вольным людзям свету, у прыватнасці беларусам, тунісцам, жыхарам Егіпта, Кот-Д’івуара, Емена, Расіі.


“Мы не можам яшчэ раз не прапанаваць прадстаўнікам улады зазірнуць сабе ў душу, каб адказаць на галоўнае пытанне: што застанецца пасля мяне?” - кажа Шпакоўская. Naka падкрэслівае, што творчасць гурта накіравана супраць гвалту і страху, і прапануе спампаваць свой міні-альбом бясплатна і без рэгістрацыі на афіцыйнай старонцы каманды ў Інтэрнце: www.naka.by