The Smiths завалілі прыхільнікаў падарункамі

Брытанцы The Smiths адразу за складанкай лепшых хітоў і перавыданнем усіх сваіх альбомаў выдалі эксклюзіўны бокс-сэт з падборкай сінглавых CD. Такі падарунак зрабіла прыхільнікам The Smiths кампанія Rhino UK. «Singles Box» складаецца з 10 ранніх сінглаў The Smiths у арыгінальных «канвертах» і двух рарытэтаў: выдадзенай абмежаваным накладам у 1983-м годзе версіі «This Charming Man» у апрацоўцы Франсуа Кеваркяна і «Barbarism Begins At Home» — надзвычай рэдкі германскі сінгл, датаваны 1985-м.

Усе сінглы падвергліся рэмайстарынгу, да таго ж працэсам гэтым кіраваў не хто іншы, як Джоні Мар — гітарыст The Smiths.

У якасці бонус-трэкаў на дысках змешчаныя запісы і канкрэтныя трэкі, якія раней не выдаваліся. Таксама выданне забяспечанае поўнакаляровым плакатам з малюнкам вокладак сінглаў. Бокс-сэт выпушчаны накладам у 10 тысяч асобнікаў. Яго кошт — 30 фунтаў стэрлінгаў.

Напаўненне «Singles Box»:

CD1:
1.Hand in Glove
2. Handsome Devil (Live)

CD2:
1. This Charming Man (Manchester)
2. This Charming Man (London)
3. Accept Yourself
4. Wonderful Woman
5. Jeane (Original 7-inch B-side)

CD3:
1. This Charming Man (New York) Vocal
2. This Charming Man (New York) Instrumental

CD4:
1. What Difference Does It Make ?
2. Back To The Old House
3. These Things Take Time

CD5:
1. Heaven Knows I'm Miserable Now
2. Girl Afraid
3. Suffer Little Children

CD6:
1.William, It Was Really Nothing
2.How Soon Is Now ? (7-inch version)
3.Please, Please, Please Let Me Get What I Want

CD7:
1.How Soon Is Now?
2.Well I Wonder
3.Oscillate Wildly

CD8:
1.Shakespeare's Sister
2.What She Said
3.Stretch Out And Wait

CD9:
1.Barbarism Begins At Home
2.What She Said
3.Stretch Out And Wait

CD10:
1.That Joke Isnt Funny Anymore
2.Nowhere Fast (Live Oxford 18/3/85)
3.Stretch Out And Wait (Live Oxford 18/3/85)
4.Shakespeares Sister (Live Oxford 18/3/85)
5.Meat Is Murder (Live Oxford 18/3/85)

CD11:
1.The Boy With The Thorn In His Side
2.Rubber Ring
3.Asleep

CD12:
1.Bigmouth Strikes Again
2.Money Changes Everything
3.Unloveable.

Фота: www.hearsay.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі