The Smashing Pumpkins шукаюць музыкаў

У амерыканскіх рокераў The Smashing Pumpkins чарговы кадравы крызіс: на мінулым тыдні з гурта сышла басістка Джынджэр Пулі (Ginger Pooley).  Фронтмэн Білі Корган (Billy Corgan), які застаўся адзіным удзельнікам арыгінальнага складу каманды, будзе шукаць ёй замену праз адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў. Адначасова Корган вырашыў знайсці для гурта і клавішніка.

«Летась мы шукалі замену бубначу, і менавіта праз адкрытыя праслухоўванні мы знайшлі Майка Бірна, з якім нам вельмі пашанцавала - тлумачыць фронтмэн. – Так чаму б зноў не адкрыць дзверы для тых, хто зацікаўлены заняць месца басіста ці клавішніка?».

Заяўкі ад ахвотнікаў паспрабаваць свае сілы на кастынгу будуць прымацца да 31 сакавіка.

Тым часам, на мінулым тыдні The Smashing Pumpkins прадставілі на суд фэнаў новую песню з серыі «Teargarden By Kaleidyscope» – «A Stitch In Time». Пазней з трэкаў гэтай серыі, якая выпускаецца ў выглядзе сеткавых рэлізаў, Pumpkins збіраюцца сфармаваць мегаальбом, на які трапяць 44 песні.

Фота: marvin.com.mx

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі