The Smashing Pumpkins памірыліся з Virgin Records

Гуказапісваючая кампанія Virgin Records урэгулявала судовыя іскі, якія былі накіраваныя супраць яе былымі і цяперашнімі ўдзельнікамі амерыканскай рок-каманды The Smashing Pumpkins, паведамляе Associated Press. У ліпені 2008 года Джэймс Іха і Д'Арсі Рэцкі, гітарыст і басістка "залатога" складу калектыву, запатрабавалі ад лэйбла праз суд Лос-Анджэлеса кампенсацыю за нявыплачаныя адлічэнні ад продажу музыкі The Smashing Pumpkins у інтэрнэце. У іску музыкаў сцвярджалася, што Virgin Records склала ў 2005 годзе дамову на распаўсюджванне песень гурта ў Інтэрнэце толькі з лідэрам The Smashing Pumpkins Білі Корганам. Сума прэтэнзій Іхі і Рэцкі не паведамлялася.

Як заявіў 30 лістапада адвакат Джош Глотцэр, які абараняў інтарэсы музыкаў, Virgin Records і былыя ўдзельнікі калектыву прынялі рашэнне скласці канфідэнцыйную дамову, што прывяло да пагаднення бакоў.

Акрамя таго, Глотцэр сцвярджае, што кампанія здолела “разруліць” і канфлікт з Білі Корганам. Вакаліст, гітарыст і асноўны аўтар The Smashing Pumpkins патрабаваў ад лэйбла кампенсацыю за падрыў рэпутацыі калектыву шляхам незаконнага выкарыстання яго музыкі ў прома-акцыях.

Іншыя бакі канфлікту каментарыяў з нагоды ўрэгулявання справы пакуль не далі.

Фота: news-back2.rin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі