Слухачы Еўрарадыё далі рады!

Віншуем Руслана Мазаніка! Цалкам згодныя! Давайце дапамагаць адно аднаму!

Фестываль "Даём рады". 1 лютага. Мінск, клуб Re:Public. Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club. Усе падрабязнасці тут.

Умовы конкурса:

Інфа 100%, што рады ў мінулым годзе давалі не толькі музыкі, але і нашыя слухачы. Раскажы, чым вылучыўся асабіста ты, і ідзі на фэст “Даём рады” бясплатна!

Летась ты скончыў школу з медалём, нарадзіў/ла трайнят, перамог на Алімпіядзе, атрымаў Нобелеўскую прэмію ці зрабіў нейкі іншы значны для самога сябе і для чалавецтва крок? Раскажы нам, што ты лічыш уласным дасягненнем года! І, калі зможаш уразіць рэдакцыю Еўрарадыё, атрымаеш сваю ўзнагароду — трапіш на фэст “Даём рады” бясплатна.

Свае гісторыі, кароткія і не вельмі, пакідай ў каментарыях да гэтай публікацыі да 14:00 31 студзеня. У чацвер, 31 студзеня, у 15.00 чакай вынікаў конкурса! І помні: у любым выпадку мы табой ганарымся!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі