Slipknot вызначыліся са сваёй будучыняй

Музыкі Slipknot вырашылі працягваць функцыянаваць нягледзячы на смерць басіста Пола Грэя (Paul Gray).  Пры гэтым рокеры прынялі рашэнне не замяняць нябожчыка калегу іншым музыкам. Дарэчы, ў хуткім часе Slipknot не плануе ні запісаў ні канцэртаў.

Пакуль удзельнікі гурта занятыя сольнымі праектамі: бубнач Джоўі Джордзінсан гастралюе са сваім праектам The Murderdolls, а дыджэй Сід Уілсан збіраецца выпусціць першы сольны альбом. Але ўжо ў наступным годзе Slipknot плануюць засесці ў студыі для запісу новага матэрыялу.

«Мы яшчэ перажываем смерць Пола. Але ён не хацеў бы, каб мы перасталі выступаць і запісвацца. Мы пакуль не гатовыя браць новага басіста і будзем запісваць басовыя партыі самі, - кажа Джордзісан. – Пасля гэтай трагедыі мы сталі больш шанаваць жыццё. Цяпер, калі я граю музыку, я нібы граю яе для ўсіх тых, каго я страціў».

Нагадаем, што ў канцы верасня дыскаграфія Slipknot папоўніцца канцэртным DVD пад назвай «(Sic)nesses», які стане пасмяротным прысвячэннем Полу Грэю. На дыск увойдзе матэрыял, запісаны падчас выступу Slipknot на знакамітым брытанскім фэсце Download Festival у 2009-м годзе - выступ гэты стаў адным з апошніх шоў каманды з удзелам басіста.

Фота: arishootspeople.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі