Slipknot выдае канцэртны DVD

Slipknot рыхтуе да выдання канцэртны DVD, асновай якога стане запіс выступу каманды на брытанскім Download Festival у чэрвені 2009-га года.  Шоў Slipknot здымалася 30-цю камерамі. На дыску будуць прадстаўленыя ўсё 18 выкананых гуртом песень, а бонусам да гэтага стануць 45-хвілінны дакументальны фільм пра Slipknot і чатыры відэакліпы на песні з альбома «All Hope Is Gone». Гэты выступ стаў адным з апошніх канцэртаў Slipknot у арыгінальным складзе – з басістам Полам Грэям, які сканаў вясной 2010-га года ад перадазіроўкі наркотыкаў.

Рэліз DVD пад назвай «(Sic)nesses» запланаваны на 28 верасня. Гэта ўжо чацвёрты канцэртны DVD каманды – пасля «Welcome to Our Neighborhood» (1999), «Disasterpieces» (2002) і «Voliminal: Inside the Nine» (2006).

Фота: arishootspeople.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі