Слэш запішацца са струнным квартэтам

Былы гітарыст Guns N' Roses Слэш (Slash) запіша кавер-версію класічнага хіта Led Zeppelin «Kashmir» з лонданскім струнным квартэтам Escala. Ініцыятарам такога нечаканага супрацоўніцтва выступіў мэнэджар Escala Сайман Коўвэл (Simon Cowell). Яго падапечныя сталі вядомымі пасля свайго леташняга ўдзелу ў тэлешоў Britain's Got Talent, у якім ім удалося выйсці ў фінал.

Як паведаміў адзін з сяброў Слэша, Коўэл прапанаваў яму запісацца з Escala каля месяца таму і, да немалога здзіўлення мэнэджара, рокер загарэўся гэтай ідэяй.

«Ён шукаў кагосьці, ад каго публіка менш за ўсё чакае сумеснай працы са скрыпічным квартэтам, – кажа «крыніца». – Але Слэшу ідэя спадабалася, і ён літаральна зубамі ўчапіўся ў гэтую магчымасць».

Праца над кавер-версіяй «Kashmir» пачнецца ў найбліжэйшыя дні ў Лос-Анджэлесе. Прадставіць твор публіцы Escala плануюць ужо ў траўні.

Фота: www.fotoakter.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі