Слэш задумаўся пра сольны альбом

Гітарыст Velvet Revolver Слэш заявіў пра сваю зацікаўленасць у выпуску сольнага альбома. «Я даўно падумваю пра гэта, - прызнаўся музыка. - Але пакуль у мяне не было магчымасці запусціць шасцярэнькі гэтага махавіка, бо зараз я поўнасцю заняты справамі Velvet Revolver».

Па словах Слэша, да працы над сольнікам ён мае намер перайсці пасля выпуску трэцяга студыйнага альбома Velvet Revolver, запіс якога пачнецца ў красавіку гэтага года.

«Мяне вельмі натхняе перспектыва будучай студыйнай працы, - кажа гітарыст. - Я маю мноства цікавых ідэй, і мы з хлопцамі ўжо некалькі разоў збіраліся ў студыі, каб абмеркаваць іх. Мне карціць убачыць, што з усяго гэтага атрымаецца. Думаю, што наш трэці студыйны альбом павінен стаць экстраардынарным, таму мы не жадаем марудзіць з яго выпускам».

Прадзюсаваць новую кружэлку Velvet Revolver, хутчэй за ўсё, будзе запрошаны даўні знаёмы музыкаў Брэндан О'Браен, які працаваў над папярэднім рэлізам групы, альбомам «Libertad» (2007), якім засталіся задаволеныя і музыкі, і прафесіяналы, і, калі браць пад увагу тыраж, - слухачы.


Фота: www.daymusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі