Складзены рэйтынг самых прыгожых ног у свеце

Аўстралійская спявачка Кайлі Міноўг узначаліла спіс жанчын, якія валодаюць самымі прывабнымі нагамі. Сярод мужчын першае месца занялі ногі Джорджа Клуні.

Такія вынікі апытання кампаніі Carnation Footcare, у якім прынялі ўдзел больш за 2000 брытанцаў. Рэспандэнтаў паспрабавалі назваць знакамітасць, з якой яны больш за ўсё жадалі б пафліртаваць нагамі пад сталом.

39-гадовая Кайлі Міноўг атрымала падчас апытання 15% галасоў, на два пункты апярэдзіўшы галівудскую актрысу Анджаліну Джолі. У першую пяцёрку жанчын таксама патрапілі Кэмерон Дыяз і Бэйонз Ноўлз, паведамляе femalefirst.

Сярод мужчын першае месца заняў Джорджа Клуні, чые ногі не супраць паказытаць 24% брытанак. На другім радку апынуўся Брэд Піт з 10% галасоў. Трэцяе і чацвёртае месца дасталіся футбалісту Дэвіду Бэкхэму і брытанскаму тэлевядучаму Вернану Каю. Замыкае пяцёрку акцёр Том Круз.

Ногі былога бойфрэнда Кейт Мос Піта Докерці і лідэра брытанскай кансерватыўнай партыі Дэвіда Кэмерана апынуліся найменш прывабнымі: яны не атрымалі ніводнага голаса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі