Скарлет Ёхансан перапела Джэфа Баклі

Папулярная актрыса і з некаторых часоў спявачка Скарлет Ёхансан запісала кавер-версію песні Джэфа Баклі "Last Goodbye". Кампазіцыя ўвойдзе ў саўндтрэк новага фільма з удзелам акторкі "He's Just Not That Into You" ("Абяцаць - не значыць ажаніцца"), выхад якога прызначаны на красавік 2009 года. Паслухаць песню можна на сайце Stereogum.

Акрамя песні Ёхансан у саўндтрэк фільма ўвойдуць кампазіцыі The Cure, R.E.M., Talking Heads, My Morning Jacket, Wilco і The Replacements. Песня "Last Goodbye" была запісаная Джэфам Баклі у 1994 годзе для альбома "Grace". Праз тры гады музыка патануў у рацэ Місісіпі.

Музычны дэбют Скарлет Ёхансан адбыўся ў траўні 2008 года з альбомам кавер-версій песень Тома Ўэйтса "Anywhere I Lay My Head". Неўзабаве акторка выпусціла канцэртны міні-альбом, на якім таксама перапела кампазіцыю The Cure "Boys Don't Cry". У будучыні Ёхансан плануе выпусціць кружэлку з уласнымі кампазіцыямі.

Фота: www.1girls.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі