Сканаў італьянскі кінарэжысёр Антаніёні
У панядзелак увечары ў сябе дома памёр славуты італьянскі кінарэжысёр Мікеланджэла Антаніёні.
Пра гэта са спасылкай на італьянскія СМІ паведамляе “Інтэрфакс”. Па словах яго сваякоў, 94-гадовы рэжысёр сканаў спакойна, седзячы ў крэсле побач з жонкай.
Яшчэ ў 1970-80-х гг. Антаніёні перанёс два інсульты, але пры гэтым ажаніўся і зняў яшчэ некалькі вядомых карцін.
Свой першы фільм, дакументальную кароткаметражку Gente del Po, Мікеланджэла Антаніёні зняў яшчэ ў 1943 годзе.
Сусветную славу яму прынесла паўнаметражная мастацкая стужка “Прыгода”. Такія фільмы, як “Забрыскі Поінт” з музыкай Pink Floyd, “Прафесія — рэпарцёр” з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі, “Ідэнтыфікацыя жанчыны”, сталі класікай сусветнага кінематографа.
Цырымонія развітання з Антаніёні адбудзецца ў сераду, а ў чацвер ён будзе пахаваны ў Ферары — сваім родным горадзе.