Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі

Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі

Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі, якое пачнецца ў пятніцу. Калі ў сераду ў нашай краіне яшчэ будзе да +29 градусаў, дык у пятніцу — не больш за +17. І гэтае пахаладанне захаваецца, як мінімум, да канца тыдня. Пры гэтым ападкі будуць неістотныя, прагназуюцца слабыя замаразкі.

Што да заўтрашняга дня, то ў аўторак, 15 верасня, у Беларусі чакаецца ад +9 да +15 ўначы (у Мінску — 11-13 градусаў) і ад +19 да +24 (у сталіцы — 20-22, на Брэстчыне — да 28 цяпла) удзень. Будзе пераважна без ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі