Сіноптык Дзмітрый Рабаў стаў вядоўцам на АНТ

Сіноптык Дзмітрый Рабаў стаў вядоўцам на АНТ

Вядомы сіноптык Дзмітрый Рабаў стаў вядоўцам на тэлеканале АНТ. Першы выпуск праграмы з яго ўдзелам выйшаў у эфір у пятніцу, 29 верасня. Цяпер Рабаў будзе рабіць прагнозы надвор’я на тыдзень, па панядзелках, а калі яны не спраўдзяцца, то ў пятніцу будзе тлумачыць, чаму так адбылося, перадае Sputnik.by

Раней найвядомейшы ў Беларусі сіноптык працаваў начальнікам службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета. Ён не ўдакладняе, ці звязанае яго звальненне з нядаўняй крытыкай з боку Аляксандра Лукашэнкі, якому не падабаюцца прагнозы айчынных метэаролагаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі