Сінглы Radiohead перавыдадуць на вініле

Некалькі сінглаў брытанскага гурта Radiohead перавыдадуць на вінілавых кружэлках, паведамляе афіцыйны сайт выдання New Music Express. Выданне выйдзе абмежаваным тыражом у красавіку, аднак ужо цяпер на яго можна аформіць папярэднюю замову праз сэрвіс Insound.

Паводле інфармацыі выдання, лэйбл Capitol, з якім працуе Radiohead, рыхтуе да выпуску на вініле наступныя кампазіцыі гурта: "Drill", "Creep", "My Iron Lung", "Just", "Fake Plastic Trees", "High And Dry", а таксама класічныя ўжо "Street Spirit (Fade Out)", "Paranoid Android", "Karma Police", "No Surprises" і "Pyramid Song". Акрамя таго, будуць перавыдадзеныя сінглы 2003 года "There There" і "2+2=5"

Нагадаем, што ў жніўні 2008 года Radiohead выпусцілі на вініле песні "OK Computer", "Kid A", "Amnesiac" і "Hail To The Thief", якія былі падвергнутыя рэмайстэрынгу. Рэліз таксама быў ажыццёўлены намаганнямі Capitol.

Фота: www.lj.kraslan.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі