Сінгл гурта Queen патрапіў у залу славы "Грэмі"
Падвойны сінгл брытанскай рок-групы Queen "We are the Champions/We Will
Rock You", які выйшаў у 1977 годзе, уключаны ў Залу славы "Грэмі",
паведамляе Gigwise. Разам з кампазіцыямі Queen Амерыканская акадэмія гукапісу, якая з'яўляецца заснавальнікам прэміі "Грэмі", адзначыла яшчэ 28 рок-твораў.
Сярод іншых у Залу славы патрапілі альбом брытанскага трыа The Police "Synchronicity" (1983), плыта амерыканскага соўл-спевака Стыві Ўандера "For Once in My Life" (1968) і саўндтрэк да вестэрна "Добры, дрэнны, злы" (1966).
Таксама ў Залу славы ўключаныя гімн ЗША "The Star Spangled Banner", выкананы Джымі Хендрыксам, кампазіцыя "Sweet Home Alabama" амерыканскай каманды Lynyrd Skynyrd, і "Love Theme" з саўндтрэка да фільма "Хросны бацька" (1972).
Зала славы стане часткай музея "Грэмі", які адкрыецца пасля рэканструкцыі 6 снежня ў Лос-Анджэлесе. Калекцыя, якая налічвае 826 найменняў, была створаная ў 1973 годзе. Спісы новых альбомаў і кампазіцый папаўняюцца раз у год. Складаннем спісаў займаецца адмысловае журы, якое складаецца з экспертаў з усіх абласцей гуказапісвальнай індустрыі.
Экспазіцыя музея "Грэмі" будзе размяшчацца на чатырох паверхах будынка. У розных секцыях музея будуць выстаўленыя экспанаты, якія адносяцца да розных музычных накірункаў: року, хіп-хопу, джазу, кантры і іншых.
Фота: www.queenrock.ru