Сілавікі прыйшлі ў касметычную фірму "Модум"

Сілавікі прыйшлі ў касметычную фірму "Модум"

Сілавікі прыйшлі ў касметычную фірму "Модум", паведамляе @nashaniva. Як і самая буйная беларуская інтэрнет-крама "21 век", куды 22 чэрвеня наведаўся КДБ, прадпрыемства "Модум" супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. 

Паводле "Нашай Нівы", супрацоўнікі замкнутыя ў памяшканні, кіраўніцтва затрымана. 

Суўладальнік і кіраўнік "Модум" – кінапрадзюсар Віктар Лабковіч. У яго таксама ёсць доля ў "Юмор ФМ" і "Авторадио". Менавита Лабковіч прадзюсаваў дакументальную стужку "Дэбют" Анастасіі Мірашнічэнкі, якую Беларусь адпраўляла ў 2019 годзе на "Оскар".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі