Сідорскі запатрабаваў паскорыць працэс прыватызацыі ў Беларусі

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі запатрабаваў паскорыць працэсы прыватызацыі і акцыянавання прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння на паседжанні Прэзідыўма Савета Міністраў, перадае БЕЛТА. Кіраўнік урада запатрабаваў таксама весці сістэмную арганізацыйную працу з акцыямі дзейсных ААТ. Такім чынам прэм'ер спадзяецца прыцягнуць новых інвестараў.

Ён таксама лічыць, што Дзяржкаммаёмасць павінна прапаноўваць прадпрыемствам патэнцыйных інвестараў, у тым ліку і беларускіх. Неабходна арганізаваць выразную сістэму перадачы прадпрыемстваў, правядзенні конкурсаў, выхаду на вонкавых інвестараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі