Сідорскі ўсё-ткі выправіўся ў Літву
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі 29-30 красавіка наведвае Літву. Як паведамляе БЕЛТА, сёння кіраўнік беларускага ўрада прымае ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы "Аграбалт 2010". Таксама ён наведае Клайпедскі марскі дзяржаўны порт. Як паведамляла Еўрарадыё, гаворка можа пайсці пра тое, каб пусціць венесуэльскую нафту праз Клайпеду замест Адэсы.
На 30 красавіка запланаваная працоўная сустрэча Сідорскага з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.
На 30 красавіка запланаваная працоўная сустрэча Сідорскага з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.