Шварцэнэгер згуляе злодзея ў працягу “Аватара”

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма, паведамляе Lenta.ru.

Раней Арнольд Шварцэнэгер ужо супрацоўнічаў з рэжысёрам “Аватара” Джэймсам Кэмеранам. Роля ў фільме “Тэрмінатар” (1984) зрабіла акцёра славутым. Ён зняўся таксама ў сіквеле да “Тэрмінатара”, які выйшаў у 1991 годзе з падзагалоўкам “Судны дзень” і ў «Праўдзівай хлусні» (1994). Пазней Шварцэнэгер заяўляў, што з задавальненнем папрацаваў бы з Кэмеранам яшчэ.

Фільм “Аватар” выйшаў у пракат у снежні 2009 года. Стужка сабрала больш за 2,7 мільярда долараў ЗША і займае першы радок у спісе самых касавых фільмаў усіх часоў. Кэмеран плануе зняць тры сіквела да “Аватара”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі