Што такое джаз у "Лісінай нары"?

Творчае аб'яднанне "Своя среда" запрашае на джазавыя вечары і імпрэзы аўтарскай песні ў мінскі клуб "Лісіная нара". Куратар "вечароў", журналіст і вядомы знаўца джазу і блюзу Зміцер Падбярэзкі распавёў Еўрарадыё пра асаблівасці і мэты імпрэз.

Зміцер Падбярэзкі: "Ну, мэта якая? Па-першае, прапаганда джазавай музыкі у выкананні беларускіх музыкаў і замежных гасцей. Па-другое, меркантыльная мэта – даць магчымасць музыкам зарабіць. Толькі, на жаль, не заўсёды гэта атрымліваецца".

Наведвальнікі "Лісінай нары" ужо змаглі пазнаёміцца з творчасцю Алены Казанцавай, Вольгі Залесскай, Аляксандра Баля, Канстанціна Гарачага і яго трыа, Рэнесанса і іншых.
Паглядзець афішу на травень, а таксама даведацца пра навіны "Своей среды" можна тут: http://svoyasreda.livejournal.com/17026.html#cutid1

Фота:svoyasreda.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі