Што Эрдаган падарыў Лукашэнку (відэа)

Што Эрдаган падарыў Лукашэнку (відэа)

Стала вядома, які падарунак атрымаў Аляксандр Лукашэнка ад прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Беларускі кіраўнік быў з кароткім візітам у гэтай краіне 16 красавіка. На відэа "Беларусь 1" можна пабачыць, што "на памяць пра сустрэчу" Эрдаган "прэзентаваў фотаальбом, дзе зафіксаваны моманты... цяперашняга візіту [Лукашэнкі] ў Турцыю". Аляксандр Лукашэнка з цікавасцю разглядаў здымкі, якія так аператыўна зрабілі.

Падчас перамоў у Анкары кіраўнікамі Беларусі і Турцыі абмяркоўвалася ў асноўным гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і прамысловая кааперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі