Шоў-суд над “балаганам” сучаснага мастацтва (фота)

На свой першы юбілей галерысты далі магчымасць усім прыхільнікам і крытыкам іх дзейнасці выказацца, і зладзілі грамадскі суд у сценах сваёй жа галерэі.
Вядома, суд быў не сапраўдны, а збольшага пастановачны, і, часамі, падобны на шоў, але ў яго ходзе давялося па-сапраўднаму паспрачацца і ўсебакова разгледзець два пытанні:

“Ці можна назваць сучасным мастацтвам тое, што прадстаўлена ў галерэі?” і “Ці патрэбна каму-небудзь тое, чым займаецца галерэя, можа, пункт прыёму бутэлек на гэтым месцы быў бы больш карысным?”

Суддзёй выступіў беларускі бард Віктар Шалкевіч, абвінаваўцам — Максім Жбанкоў і Дзмітры Кароль, абаронай — Вольга Шпарага і Ілля Прохараў.

У якасці прысяжнага, разам з мастакамі і журналістамі, галерэю “Ў” судзіла Еўрарадыё. І вось прысуд:

“5 гадоў папраўчых прац” і “раз на тыдзень прымаць бутэлькі... з суседняй кнігарні і ў жыхароў Першамайскага раёна г. Мінска”.

Аўдыё з самымі слушнымі рэплікамі з шоў-суда слухай у далучаным файле да гэтага рэпартажу.

                           Абвінаваўцы — Максім Жбанкоў і Дзмітры Карольм

                          Арт-дырэктары галерэі "Ў" — Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава

Акторка Вольга Скварцова сыграла суседку, якой "нарабіў дзялоў" суддзя Віктар Шалкевіч
Абарона — Ілля Прохараў і Вольга Шпарага
Доўга гадалі, ці не падстаўныя гэта наведвальнікі. Аказалася, не.
Сакратар суда — Таццяна Ігнатоўская, суддзя — Віктар Шалкевіч
Прысяжныя, сярод якіх і Еўрарадыё
Сведка абвінавачання — мастак Ігар Корзун
Акцёр, які прыйшоў здаць бутэлькі падчас паседжання
Абарона спрабуе расчуліць прысяжных словамі пра любоў, якую галерэя за год прынесла наведвальнікам
Прысяжныя галасуюць цаглінамі — вінаватая альбо невінаватая галерэя "Ў"
Еўрарадыё часткова прызнала, што ў галерэі "няма сучаснага мастацтва", але не пагадзілася, што тая "робіць тое, што нікому не патрэбна".
Вынікі галасавання цаглінамі
Вердыкт: "Галерэя часткова вінаватая і караецца папраўчымі працамі на 5 гадоў па пошуку сучаснага мастацтва і дэманстацыі яго публіцы. Таксама галерэі "Ў" прыпісваецца раз на тыдзень прымаць бутэлькі ў працоўных Першамайскага раёна г. Мінска"
Арт-дырэктар галерэі "Ў" Ганна Чыстасердава: "Няхай сапраўдныя адвакаты, пракуроры і суддзі не бяруцца за галаву ад нашага суда, бо мы ж людзі творчыя!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі