Шоў Роджара Уотэрса назвалі антысеміцкім

Ізраільскія праваабаронцы выступілі супраць Роджара Ўотэрса. Былога ўдзельніка Pink Floyd абвінавачваюць у тым, што ён выкарыстоўвае ў сваім шоў антысеміцкі відэашэраг. Пра гэта паведамляе ізраільская газета Haaretz. А менавіта, праваабаронцам не спадабалася відэа,  якое суправаджальнік песню "Goodbye Blue Sky". Падчас яе выканання, на экране з'яўляюцца выявы бомбаў у форме зоркі Давіда і знакі далараў ЗША. Гэтыя выявы былі расцэненыя як антысеміцкія. Акрамя таго, прадстаўнікам арганізацыі падалося, што Ўотэрс эксплуатуе пры гэтым стэрэатып пра апантанасць яўрэяў грошамі.

Нагадаем, Роджар Уотерс вядомы сваёй актыўнай пазіцыяй у адносінах да араба-ізраільскага канфлікту. Ён выказваўся супраць сцяны, якая адгароджвае Ізраіль ад Заходняга берага ракі Іардан, а таксама адкрыта асуджаў дзеянні Ізраілю, улады якога пры пабудове сцяны захапілі частку палестынскай тэрыторыі. Уотэрс паабяцаў выступіць на руінах гэтага бар'ера, калі ён будзе зруйнаваны.

Фота: barrydean.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі