Шон Конэры захацеў стаць сапернікам агента 007

Сэр Шон Конэры, які выконваў ролю Джэймса Бонда ў сямі фільмах, нечакана заявіў, што не супраць стаць злодзеем у чарговай серыі "бандыяны". Паводле звестак выдання The Daily Mail, 77-гадовы акцёр правёў перамовы з прадзюсарамі апошніх частак кінасерыяла пра агента 007.

Нібыта Шону Конэры так спадабаўся Дэніэл Крэйг у ролі Бонда ў "Казіно Раяль", што ён захацеў выканаць ролю яго саперніка, аднак прадзюсары наўрад ці пагодзяцца запрасіць зорку з-за яго высокіх ганарараў.

Нагадаю, што апошні раз Конэры выконваў Бонда 25 гадоў таму ў фільме "Ніколі не кажы "ніколі". А ў лістападзе 2008 года ў пракат выходзіць карціна "Квант літасці" ("Quantum of Solace"), 22-і фільм пра прыгоды агента 007.

Фота: www.imnotobsessed.com