Шнур ажаніўся ў трэці раз

Вядомы расійскі рок-музыка Сяргей Шнураў ажаніўся ў трэці раз. Новай абранніцай Шнура стала журналістка Алена Мазгова. Як адзначае газета "КомерсантЪ", цырымонія прайшла сціпла і без пафасу. Павіншаваць маладзёнаў прышлі самыя  блізкія сваякі і сябры — не больш за 15 чалавек. Адразу пасля ЗАГСу маладыя і госці адправіліся ў рэстаран ля Спаса на Крыві.

Нагадаем, ад папярэдніх шлюбаў у Шнурава ёсць ужо двое дзяцей — 17-гадовая дачка Серафіма і 10-гадовы сын Апалон.

Фоты з вяселля можна паглядзець тут: http://www.kommersant.ru/dark-gallery.aspx?id=1480939&picsid=477175&stpid=21&l=1

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі